?

Log in

No account? Create an account
Минск
История и современность
О названиях новых станций минского метро 
17-апр-2015 09:55 am
Комиссия по наименованию и переименованию проспектов, улиц, площадей и других составных частей г. Минска в конце 2014 года предложила присвоить названия проектируемым станциям Минского метрополитена. К сожалению, опубликованная в апреле 2015 года версия содержит серьёзные отклонения от первоначальных планов.
"Рабочая", "Профсоюзная" и тому подобные названия комиссией не предлагались. А предлагалось следующее:


ПРАПАНОВА
па найменаванню станцый 3-й лініі Мінскага метрапалітэна


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “праспект Пераможцаў” на скрыжаванні вуліц Заслаўскай і Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў найменаваць “Заслаўская” і называць яе надалей станцыя метро “Заслаўская” (станция метро “Заславская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “праспект Пераможцаў”, “Татарская Слабада”, “Палац спорту”, “вуліца Мельнікайтэ”, “Заслаўская”.

Новая назва павінна поўнасцю адпавядаць тром прынцыпам гарадской тапанімікі – гістарычнаму, арыенціровачнаму і эстэтычнаму. Назва “праспект Пераможцаў” не з’яўляецца прыемлімай, паколькі не адпавядае арыенціровачнаму прынцыпу найменавання (даўжыня праспекта – 9 км). Акрамя таго, у нас ужо ёсць станцыя плошча Перамогі. З’яўленне на схеме мінскага метро станцыі праспект Пераможцаў выкліча блытаніну як у мінчан, так і ў гасцей сталіцы. Будучая станцыя метро будзе знаходзіцца на месцы былога прадмесця Татарская Слабада, якое існавала тут у 16 – першай палове 20 стагоддзя. Але ад структуры былога прадмесця не засталося нічога. Назва “Палац спорту” будзе сугучнай іншай станцыі – “Спартыўнай”, што таксама можа стаць прычынай блытаніны. Сур’ёзна разглядаць назву “вуліца Мельнікайтэ” нельга. Найбольш прымальнай з’яўляецца назва “Заслаўская”, якая будзе арыенціраваць на гарадскі аб’ект (невялікая вуліца Заслаўская) і падкрэсліваць гістарычную і геаграфічную сувязь Мінска і Заслаўя. Таксама нельга забываць, што Заслаўе – адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі (заснаваны ў 985 г.), які знаходзіцца толькі за 25 км ад Мінска. А ў 2014 годзе менавіта там адбудзецца Дзень беларускага пісьменства.

Малюнак 1. Фрагмент карты Мінска 1903 года, на якім адначасова паказаны вуліца Заслаўская і Татарская Слабада. Гісторыя Мінска, 2006.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “праспект Машэрава” на скрыжаванні вуліцы Крапоткіна і праспекта Машэрава найменаваць “Пярэспа” і называць яе надалей станцыя метро “Пярэспа” (станция метро “Переспа”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “праспект Машэрава”, “вуліца Крапоткіна”, “Пярэспенская”, “Пярэспа”.

Варыянт назвы “праспект Машэрава” не падыходзіць па арыенціровачнаму прынцыпу. На гэтым месцы (скрыжаванне праспекта Машэрава, Стрававіленскага тракта і вуліц Крапоткіна і Чарвякова) у 16 – пачатку 20 стагоддзя знаходзіўся фальварак Пярэспа, які даў назву прадмесцю на паўночнай ускраіне горада. Тут, на Пярэспе, былі заснаваны Пярэспенскія могілкі, на якіх пазней пабудавалі царкву Марыі Магдаліны. Тут жа ў 1914 годзе заснавалі Мінскія брацкія вайсковыя могілкі, на якіх некалькі год таму з’явіўся мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне. Назва “Пярэспа” пайшла ад невялікай рэчкі, прытока Свіслачы, рэчышча якой яшчэ назіраецца каля яе вусця ля маста праспекта Машэрава праз Свіслач. Пярэспа – значыць, месца, каля якога “перасыпалі” зямлю. І не дзіва, што перасыпалі і падсыпалі – рачулка Пярэспа, выходзячы ўвесну з берагоў, зрывала мост, які выводзіў на, бадай, найважнейшую дарогу для сярэднявяковага Мінска – Віленскі тракт. Пярэспа з’яўляецца не менш легендарнай назвай для Мінска, чым Няміга. Вядома паданне пра заснаванне горада асілкам Менескам, запісанае ў 19 стагоддзі. Дык вось, наш горад быў заснаваны каля млына, што асілак Мянеск пабудаваў на месцы ўпадзення Пярэспы ў Свіслач. Сёння назва “Пярэспа” амаль забытая. Найменаванне станцыі метро ў гонар назвы былой ракі і прадмесця будзе вялікім укладам у справу выхавання патрыятызму і любові да роднага Мінска. І дасць падставу аформіць станцыю метро паводле легенды.

Малюнак 2. Пярэспа на карце горада ў пачатку 20 стагоддзя. Гісторыя Мінска, 2006.

Малюнак 3. Ручай Пярэспенка і прадмесце Пярэспа ў 1911 годзе.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Веры Харужай” на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай найменаваць “Камароўская” і называць яе надалей станцыя метро “Камароўская” (станция метро “Комаровская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Веры Харужай”, “Максіма Багдановіча”, “Камароўскае балота”, “Камароўка”, “Камароўская”.

Безумоўным лідарам тут з’яўляецца назва “Камароўская”. У гэтым раёне раней знаходзілася Камароўскае балота, вёска Камароўка, пазней – прадмесце Камароўка, 3 Камароўскія вуліцы. Сёння застаўся толькі Камароўскі рынак. Наша задача – назваць станцыю метро ў гонар і былога прадмесця, і рынка. Таму перавага аддаецца назве “Камароўская”, паколькі назва “Камароўка” мінчанамі ўстойліва звязваецца выключна з рынкам. Станцыя метро размесціцца не побач з рынкам, а за 500 м ад яго.

Малюнак 4. Камароўка на карце горада ў пачатку 20 стагоддзя.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “плошча Бангалор” на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава найменаваць “Парк Дружбы народаў” і называць яе надалей станцыя метро “Парк Дружбы народаў” (станция метро “Парк Дружбы народов”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “вуліца Сурганава”, “вуліца Максіма Багдановіча”, “Балотная станцыя”, “Парк дружбы народаў”.

У першай палове 20 стагодззя тут знаходзілася Камароўскае балота. Таму гістарычны прынцып найменавання у гэтым выпадку рэалізаваць нельга, бо ён супярэчыць эстэтычнаму. Таксама абсалютна не эстэтычнай падаецца назва “плошча Бангалор”. Прапануецца назваць станцыю па назве парка Дружбы народаў, які тут размешчаны.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Мележа” на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына найменаваць “Зацішша” і называць яе надалей станцыя метро “Зацішша” (станция метро “Затишье”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Мележа”, “вуліца Халтурына”, “вуліца Максіма Багдановіча”, “Сяльгаспасёлак”, “Зацішша”.

Тэрыторыя паміж Камароўкай і Зялёным Лугам у сярэдзіне 20 стагоддзя ператварылася ў найвялікшы ў Мінску раён прыватнай сядзібнай забудовы, які называюць Сяльгаспасёлкам. Гэта тэрыторыя была названа так, паколькі размяшчалася за Сяльгасвыставай 1930 года (вуліцы Кузьмы Чорнага, Талбухіна і Кнорына). Назва не вытрымлівае крытыкі з боку эстэтыкі. А вось побач знаходзілася вёска Зацішша, якая ў 1959 годзе была ўключана ў склад горада. Сёння былыя вясковыя дамы адрасаваны па вуліцы Собінава. Назва “Зацішша” для будучай станцыі метро з’яўляецца прыгожай і гістарычнай.

Малюнак 5. Вёска Зацішша на карце Мінска ў 1955 годзе.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Кальцова” на скрыжаванні вуліц Шырокай і Усходняй найменаваць “Зялёны Луг” і называць яе надалей станцыя метро “Зялёны Луг” (станция метро “Зеленый Луг”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Кальцова”, “вуліца Шырокая”, “вуліца Усходняя”, “Зялёналугская”, “Зялёны Луг”.

Будучая станцыя метро размесціцца каля вялікага мікрараёна Зялёны Луг. Які, у сваю чаргу, атрымаў імя ад былой вёскі.

Малюнак 6. Вёска Зялёны Луг на карце 1908 года.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Зялёны Луг” на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка найменаваць “Лагойская” і называць яе надалей станцыя метро “Лагойская” (станция метро “Логойская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Зялёны Луг”, “вуліца Гамарніка”, “вуліца Карбышава”, “Лагойскі тракт”, “Лагойская”.

Станцыя размесціцца на скрыжаванні вуліц Гамарніка, Карбышава і Сядых з Лагойскім трактам – дарогай на суседні з Мінскам старажытны горад Лагойск. Улічваючы тое, што Лагойск з’яўляецца горадам-спадарожнікам Мінска, найбольш падыходзіць менавіта гэта назва “Лагойская”. “Лагойскі тракт” будзе пераклікацца з існуючай станцыяй “Барысаўскі тракт”.


ПРАПАНОВА
па найменаванню станцый 4-й лініі Мінскага метрапалітэна


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Ташкенцкая” на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай найменаваць “Чыжоўка” і называць яе надалей станцыя метро “Чыжоўка” (станция метро “Чижовка”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Ташкенцкая”, “вуліца Галадзеда”, “Парк 900-годдзя Мінска”, “Чыжоўка-Арэна”, “Чыжоўская”, “Чыжоўка”.

Прапануемая назва станцыі метро будзе знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай у геаграфічным цэнтры мікрараёна Чыжоўка. Назвы “вуліца Ташкенцкая” і “вуліца Галадзеда” не зусім прывабныя і не адпавядаюць гістарычнаму прынцыпу. Парк 900-годдзя Мінска знаходзіцца на значнай адлегласці ад будучай станцыі. Назва “Чыжоўка-Арэна” падаецца не зусім эстэтычнай. Таму прапануецца назваць станцыю па назве мікрараёна Чыжоўка.

Малюнак 1. Вёска Чыжоўка на карце 1933 года.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Серабранка” на скрыжаванні вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага найменаваць “Серабранка” і называць яе надалей станцыя метро “Серабранка” (станция метро “Серебрянка”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Серабранка”, “праспект Ракасоўскага”, “вуліца Малініна”, “Парк імя Грэкавай”, “Маляўкі”, “Грэбелькі”.

Станцыя размесціцца на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна. Праспект Ракасоўскага вельмі працяглы і аднаіменная станцыя будзе блытаць людзей. Сумняваюся, што маштаб дзейнасці генерала Малініна і Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Грэкавай патрабуе дататковага ўшанавання іх памяці ў назве станцыі метро. На гэтым месцы раней існавалі 2 маленькіе вёсачкі – Маляўкі і Грэбелькі. Але эстэтычнымі гэтыя назвы не назавеш. Застаецца назва, якая адназначна будзе арыентаваць мінчан на мясцовасці – найменне мікрараёна Серабранка.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Пляханава” на скрыжаванні вуліц Пляханава і праспекта Ракасоўскага найменаваць “Шэйпічы” і называць яе надалей станцыя метро “Шэйпічы” (станция метро “Шейпичи”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Пляханава”, “праспект Ракасоўскага”, “Шэйпіцкая”, “Шэйпічы”.

Думаецца, што для захавання памяці дзеяча рэвалюцыйнага руху Пляханава вуліцы дастаткова абсалютна. Назва “праспект Ракасоўскага” парушае арыенціровачны прынцып найменавання, пра што гаварылася вышэй. Звярнем увагу на гістарычную назву гэтай мясцовасці. Аказваецца, з 16 стагоддзя тут знаходзілася вёска Шэйпічы. У мінулым стагоддзі побач вырас вялікі пасёлак Шэйпічы, пасля зносу дамоў якога ў 1980-90-х былі забудаваны мікрараёны Серабранка-8-9. І сёння многія мінчане называюць іх “Шэйпічы”.

Малюнак 2. Вёска и пасёлак Шэйпичы на карце 1955 года.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Усходні” на скрыжаванні вуліц Ванеева, Кашавога, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага найменаваць “Сярэбраныя Млыны” і называць яе надалей станцыя метро “Сярэбраныя Млыны” (станция метро “Серебряные Млыны”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Усходні”, “аўтавакзал “Усходні””, “вуліца Ванеева”, “вуліца Кашавога”, “Мотавелазавод”, “Трасцянецкая”, “Сярэбраныя Млыны”, “Тры Карчмы”.

Можна меркаваць, што для гэтай станцыі падабраць назву будзе вельмі складана. Адразу адкідваем прапановы “Усходні” і “аўтавакзал Усходні” – у нас ужо ёсць станцыя метро “Усход”, станцыя цягнікоў “Мінск-Усходні”, да таго ж у розных частках горада знаходзяцца вуліца Усходняя і мікрараён Усход. “Вуліца Ванеева” і “вуліца Кашавога” – таксама не самыя лепшыя варыянты для назвы станцыі метро. Як і “Мотавелазавод”. “Трасцянецкая” падыходзіць лепей: тут знаходзіцца невялікая вуліца Трасцянецкая. Тым больш, што вёска Трасцянец са старажытнасці вядома як адзін з найбліжэйшых да Мінска населеных пунктаў. І не будзем забываць пра мемарыял, які ўзводзіцца на тэрыторыі каля былой вёскі Малы Трасцянец і абяцае быць адным з найвялікшых у Беларусі. У 19 стагоддзі на месцы сучаснага мотавелазавода і кварталаў побач знаходзілася развілка 2 дарог: з Мінска на Магілёў і з Мінска на вёскі Маляўкі і Грэбелькі. На такім бойкім месцы прадпрымальныя мінчане пабудавалі ажно 3 карчмы і гэтую мясцовасць пачалі называць ўрочышча Тры Карчмы. У пачатку 20 стагоддзя тут з’явілася прадмесце Тры Карчмы. У 1930-я яго ўжо называлі пасёлкам Камуністычнага Інтэрнацыянала. Пасля вайны у гэтым месцы пабудавалі Мотавелазавод і жылыя кварталы. Цікава, што ў 16 стагоддзі маляўнічую мясцовасць за ракой Свіслаччу паміж сучаснымі вуліцамі Аранскай і Ванеева называлі Сярэбраным Логам. У 19 стагоддзі мінчане называлі гэта месца Сярэбранымі Млынамі (П.Шпилевский. Путешествие по Белоруссии и Полесскому краю. С. Мн., 2007). Вось дзе карані назвы пазнейшых вёскі і мікрараёна Серабранка! Такім чынам, адразу 3 назвы можна лічыці прыдатнымі для будучай станцыі метро: “Трасцянецкая”, “Тры Карчмы” і “Сярэбраныя Млыны”.

Малюнак 3. Прадмесце Тры Карчмы на карце Мінска 1925 года.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Даўгабродская” на скрыжаванні вуліц Даўгабродскай, Кашавога і бульвара Трактарабудаўнікоў  найменаваць “Даўгабродская” і называць яе надалей станцыя метро “Даўгабродская” (станция метро “Долгобродская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Даўгабродская”, “вуліца Кашавога”, “Экалагічны універсітэт”, “бульвар Трактарабудаўнікоў”, “Трактаразаводскі пасёлак”.

Станцыя метро будзе месцам перасадкі на станцыю “Трактарны завод” 2-й лініі метро. Таму словы з корнем “трактар” у назве станцыі выключаны. Найбольш падыходзіць тут назва “Дагабродская”, хоць і не зусім адпавядае арыенціровачнаму прынцыпу. Але іншых сур’ёзных і цікавых варыянтаў няма.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Уральская” на скрыжаванні вуліц Уральскай і Фролікава (ці Даўгабродскай) найменаваць “Малая Сляпянка” і называць яе надалей станцыя метро “Малая Сляпянка” (станция метро “Малая Слепянка”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Уральская”, “вуліца Фролікава”, “Сляпянская”, “Сляпянка”, “Малая Сляпянка”.

Не важна, дзе размесціцца гэтая станцыя: на скрыжаванні вуліцы Уральскай з Даўгабродскай ці з Фролікава. Гэта – месца, дзе раней знаходзілася вёска і сядзіба Малая Сляпянка (цяпер тут 6-я бальніца, 14-я паліклініка і прылеглыя жылыя кварталы). Дарэчы, у сядзібе Малая Сляпянка жыў і працаваў вядомы мастак Валенцій Ваньковіч. На жаль, ні ад сядзібы, ні ад вёскі не захавалася нічога, акрамя старых дрэваў і назвы Малая Сляпянка. Побач працякае рэчка Сляпянка, якая і дала назву вёсцы. Нельга называць станцыю “Сляпянка” або “Сляпянская”, паколькі ў Мінску ёсць яшчэ сядзіба і мікрараён Вялікая Сляпянка і вуліца Вялікая Слепня, размешчаныя ў іншай частцы горада.

Малюнак 4. Малая Сляпянка на карце 1955 года.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Платонава” на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадэмічнай найменаваць “Батанічны сад” і называць яе надалей станцыя метро “Батанічны сад” (станция метро “Ботанический сад”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Платонава”, “вуліца Акадэмічная”, “Батанічная”, “Батанічны сад”.

Тут няма альтэрнатывы назве “Батанічны Сад”. Менавіта каля забора Батанічнага сада будзе размешчана новая станцыя.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Дом друку” на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава найменаваць “Друкарская” і называць яе надалей станцыя метро “Друкарская” (станция метро “Друкарская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Дом друку”, “вуліца Сурганава”, “Мастацкая акадэмія”, “Друкарская”.

Будучая станцыя стане месцам перасадкі на станцыю “Акадэмія навук” 1-й лініі. Таму варыянт назвы “Мастацкая акадэмія”, безумоўна, адпадае. Тут знаходзіцца Дом друку – адна з найстарэйшых друкарань Мінска. Здаецца, што варыянт назвы “Друкарская” будзе арыентаваць мінчан на аб’ект Дом друку і нагадваць пра слаўныя традыцыі беларускага кнігадрукавання.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Парк Дружбы народаў” на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава найменаваць “Максіма Багдановіча” і называць яе надалей станцыя метро “Максіма Багдановіча” (станция метро “Максима Богдановича”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Парк Дружбы народаў”, “вуліца Сурганава”, “вуліца Арлоўская”, “Балотная станцыя”, “Камароўскае балота”, “плошча Бангалор”, “Максіма Багдановіча”.

На гэтай станцыі 4-й лініі будзе перасадка на станцыю 3-й лініі. Калі мы назавем станцыю 3-й лініі “Парк Дружбы народаў”, то над назвай станцыі 4-й лініі, размешчанай у гэтым жа месцы, неабходна падумаць. Варыянт “Плошча Бангалор” лічу абсалютна непрымальным, паколькі гэтая назва непрыгожая. Прапаную яе назваць “Максіма Багдановіча”. І так мы дапаможам мінчанам: трэба выйсці на станцыі “Максіма Багдановіча” каб апынуцца ў цэнтры гэтай працяглай вуліцы ці перасесці на цягнікі 3-й лініі. А на вуліцы Багдановіча будзе размешчана аж 3 станцыі метро 3-й лініі. Акрамя таго, Максім Багдановіч, безумоўна, заслугоўвае права на ўшанаванне як класік беларускай літаратуры не ў меншай ступені, чым Янка Купала, Якуб Колас і Францішак Багушэвіч.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Старавіленская” на скрыжаванні Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай найменаваць “Старавіленскі Шлях” і называць яе надалей станцыя метро “Старавіленскі Шлях” (станция метро “Старовиленский Шлях”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Старавіленская”, “вуліца Арлоўская”, “Старавіленскі тракт”, “Старавіленская дарога”, “Старавіленскі Шлях”.

У гэтым месцы сканцэнтравана некалькі падобных тапонімаў: Старавіленскі тракт, вуліца і завулак Новавіленскія. Плануецца будаўніцтва на месцы закрытай птушкафабрыкі мікрараёна Віленскага. Траса сучаснага Старавіленскага тракту супадае са старажытнай дарогай на сталіцу Вялікага княства Літоўскага – Вільню (сучасны Вільнюс). Нельга называць станцыю “Старавіленскай”, паколькі вуліца Старавіленская знаходзіцца не тут, а ў іншай частцы горада і магчыма блытаніна. Таксама непажадана называць станцыю “Старавіленскі тракт”, бо ў нас ужо існуе станцыя “Барысаўскі тракт”. Прапануецца назваць станцыю “Старавіленскі Шлях”. Шляхам у старажытнай Беларусі называлі важную гадлёвую дарогу, гасцінец, тракт. У нас ёсць станцыя “Барысаўскі тракт” і праектуецца “Слуцкі гасцінец”.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Манежная” на праспекце Пераможцаў каля дамоў №№ 85-89 найменаваць “Вяснянка” і называць яе надалей станцыя метро “Вяснянка” (станция метро “Веснянка”.

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Манежная”, “Футбольны манеж”, “Крупцы”, “Крупецкая”, “Вяснянка”.

Было б няправільным назваць станцыю “Манежнай”. Слова “Манеж” азначае вялікі будынак без унутраных перагародак, прыстасаваны для выездкі коней і навучанню верхавой яздзе. Далёка не ўсе зразумеюць, што маецца на ўвазе Футбольны манеж, які тут знаходзіцца. Але і назва “Футбольны манеж” не з’яўляецца аптымальнай з боку эстэтыкі і арыентацыі. Раней тут былі дамы вёскі Крупцы, якая знікла на мяжы стагоддзяў. Але памяць пра былую вёску захоўваецца ў назвах вуліц Крупцы і Крупецкай, могілках Крупцы, парку Крупцы і праваслаўным Свята-Пакроўскім комплексе імя Крупецкай іконы Божай маці. Усё ж такі самым важным аб’ектам, які ўзгадваецца мясцовымі жыхарамі і астатнімі мічанамі тут з’яўляецца мікрараён Вяснянка з усімі ягонымі часткамі: жылымі дамамі, школамі, паліклінікай, дыспетчарскай станцыяй грамадскага траспарту. Таму найбольш верагоднай здаецца назва “Вяснянка”.


  1. Праектуемую станцыю з працоўнай назвай “Мінск-Арэна” на праспекце Пераможцаў каля дамоў №№ 111, 111А, 111Б найменаваць “Алімпійская” і называць яе надалей станцыя метро “Алімпійская” (станция метро “Олимпийская”).

Варыянты ўсіх магчымых назваў: “Мінск-Арэна”, “Алімпійская”, “вуліца Нарачанская”, “Універсітэт фізкультуры”.

Трэба пагадзіцца з тым, што тут існуе вялікая колькасць спартыўных аб’ектаў, а таксама стэла Алімпійскім гульням .



Предложения по наименованию станций можно (и нужно!) направлять по адресу: 220030, г. Минск, проспект Независимости, 6, для УП «Дирекция по строительству Минского метрополитена», по факсу 200 97 81 или по e-mail kupdsm@gmail.com.
promo minsk1067 февраль 16, 2016 18:26 Leave a comment
Buy for 50 tokens
Оригинал взят у voolchitza в Немига. Исчезновение легенды. Или путешествие под Минском. Почти три месяца назад, перед путешествием в Индию, я с Васей Семашко решила пройтись по легендарной реке Немиге, которую когда-то спрятали под центральными улицами Минска, и вот что из этого…
Comments 
18-апр-2015 03:27 pm
По-моему это дохлый номер. Назовут сами как посчитают нужным. Как было со станцией "Спортивная". Видишь-ли у многих название "Раковская" вызывает ассоциации с заболеванием! Маразм!

Никто ни к кому не прислушивается! Это всё-равно что стучаться в железобетонную стену и предлагать свои варианты. Стена не ответит.
18-апр-2015 05:47 pm
Если все будут так думать - не ответит. А если придет несколько десятков писем - еще вопрос.
18-апр-2015 03:34 pm
Дык а як гэтая машына працуе? Хто ўрэшце выступае ад імя камісіі і па-сутнасьці замест камісіі?
18-апр-2015 05:47 pm
От имени комиссии выступает комиссия. А вместо комиссии - те, кто сверху.
This page was loaded дек 10 2018, 11:48 am GMT.