?

Log in

No account? Create an account
Минск
История и современность
Зьвесткі пра менскую СШ №4 і менскую гімназію (1803 г.): абнаўленьні  
17-сент-2012 10:43 pm
Год таму тут быў зьмешчаны нарыс гісторыі менскай сярэдняй школы №4 і яе інстытуцыйных „продкаў“, пад наз. „Найстарэйшая школа Менску: папраўка на 200 гадоў“. З таго часу да ўвагі Vašaha Suziralnika патрапіла некалькі цікавых матэрыялаў ды зьвесткі, некаторымі зь якіх хацелася дапоўніць тэкст, аднак аказалася, што той допіс пашырыць немагчыма, бо максімальны памер яго дасягнуты. Таму дадаткі і ўдакладненьні цяпер прапануюцца асобна. —
         Па-першае, хацелася-бы дапоўніць сьпіс знакамітых асобаў вучняў СШ№4 ў 70-х наступным імём: с.п. Арына Вячорка (1961-2012: пэдагог, грамадзкі дзяяч, ініцыятарка адраджэньня рыцарскага руху і гістарычнай музыкі на Беларусі).
        Па-другое, у допісе ёсьць наступны сказ:

У сваю чаргу, Менская губэрнская сяміклясная гімназія была створана ў 1804 г. зь Менскай губэрнскай шасьцікляснай гімназіі. Менская ж губэрнская шасьціклясная гімназія ўтварылася ў 1803 г. ў выніку наданьня гімназійнага статусу (100-годзьдзе якога, як згадана вышэй, адзначалася ў 1903 г.) ранейшай 6-кляснай „Минской губернской школе“.
Дзеля гістарычнай карэктнасьці, гэты момант патрабуе пэўнага тлумачэньня. — Пасьля апошняга разьдзелу Рэчы Паспалітай, адукацыйныя установы Менскай губэрніі зноў патрапілі пад нагляд і ўладу Віленскага ўнівэрсытэту (зь якога былі выпалі ў выніку ІІ разьдзелу ў 1793 г.), г.зн. уключаныя ў склад Віленскае вучэбнае акругі. У 1803-04 годзе ўлады Віленскае вучэбнае акругі зьдзейсьнілі шэраг рэформаў у падуладных ім вучэльнях і школах былога ВКЛ, на моцы „Предначертания устроения училищ в округе Императорского Виленского Университета“, Высочайше зацьверджанага 20 жніўня 1804 г. Між іншым, усе 6-клясныя губэрнскія і павятовыя (ўездныя) школы (вучэльні) ператвараліся ў 7-клясныя (раней адзін з клясаў цягнуўся 2 гады, аднак пры палове вучэбнай загрузкі — замест гэтага, дадаўся яшчэ адзін (1-гадовы) кляс, дадаючы новыя прадметы і ўзяўшы на працу новых выкладчыкаў, якіх агулам стала 7 „старэйшых“ і 4 „малодшых“ настаўнікаў). Такім чынам, згаданыя навучальныя ўстановы былі ператвораныя ў „гимназиальные училища“ або „уездные училища на степени гимназии“, дзе выкладаўся фактычна курс гімназіяў (7 гадоў). Аднак пры гэтым, Менскай і Віленскай вучэльням (у губэрнскіх цэнтрах), што ўтрымліваліся коштам старога фундушу Камісіі народнай адукацыі ВКЛ, была афіцыйна нададзена поўная гімназійная форма і статус, вызначаныя ў Уставе или общих постановлениях Императорского Виленского Университета и училищ его округа“ ад 18 траўня 1803 г. Карацей, ператварэньне ў 7-гадовую школу і падвышэньне статусу да афіцыйнай гімназіі адбываліся, у выпадку Менску, у 1803-04 практычна паралельна і адначасова, аднак перш было прынята рашэньне, што менская губэрнская школа стане гімназіяй.
          Па-трэцяе, цікавыя зьвесткі аб становішчы менскай вучэльні (школы) на стан 1803 г., акурат напярэдадні ператварэньня яе ў гімназію, можна атрымаць зь інструкцыі, падрыхтаванай для „візытатара“ (пралат Кундзіч), якога Віленскі ўнівэрсытэт накіроўваў зь інспэкцыяй у Менск на наступны год. — Зь яе м.ін. вынікае, што будучая гімназія, страціўшы перад тым свой пачатковы будынак ля паезуіцкага касьцёлу і калегіюму, займала яшчэ толькі частку былога базыліянскага кляштару, пачаткова дзелячы той новы будынак з разнастайнымі іншымі установамі.
   MinskHimn-vis-w594h654
( З: Крачковский Ю.Ф. Ист. обз. деят-и Вил. уч. окр.. Влн., 1903). 

         Па-чацьвертае, у тэксьце быў таксама наступны сказ:
Менская „Частная, с правами правительственной, мужская гимназия С.П. Зубакина и К.О. Фальковича“ (у нек. крын. вызначаецца як „філёлягічная гімназія“) адчынілася ў 1906 годзе ва ўласным будынку на рагу Скобелеўскай і Магазіннай“. —
Хоць зь нек. крыніцаў выглядае, што гімназія адчынілася нібыта адразу ва ўласным будынку, аднак нп. з ілюстраванага каляндару „Kurjera Litewskiego“ на 1909 г. вынікае, што, прынамсі пачаткова (яшчэ на стан 1908 г.), гэткае цьверджаньне не абавязкова адпавядала сапраўднасьці: гімназія мясьцілася, маўляў, у „доме Падвальнага“ (гл. ніжэй). (Уладальнік — Иосиф Моисеевич Подвальный, гл. у камэнтарах). — У кожным разе, гэты момант цяпер скарыгаваны.
     Zubakin1
promo minsk1067 Люты 16, 2016 18:26 Leave a comment
Buy for 50 tokens
Оригинал взят у voolchitza в Немига. Исчезновение легенды. Или путешествие под Минском. Почти три месяца назад, перед путешествием в Индию, я с Васей Семашко решила пройтись по легендарной реке Немиге, которую когда-то спрятали под центральными улицами Минска, и вот что из этого…
Comments 
17-сент-2012 09:58 pm
Спасибо. Мой папа кончал четвертую школу в 52 г.
17-сент-2012 10:00 pm
Рады, што допіс Вас зацікавіў. Раю таксама асноўны артыкул (праз спасылку напачатку гэтага).
18-сент-2012 05:17 am
Дзякую. Вельмi цiкава.
18-сент-2012 05:59 pm
Каліласка! Дзякую за ўвагу! )
21-сент-2012 03:16 pm
Дом 8 по улице Скобелевской в 1911 году принадлежал Иосифу Моисеевичу Подвальному.
21-сент-2012 06:28 pm
Дзякую, я ўжо не магу прыгадаць, дзе я знайшоў пачаткова зьвесткі, што нібыта ва ўласным будынку, але яны былі дакладна памылковыя.
12-окт-2012 02:41 pm
а может вы знаете, что находилось в теперешнем здании школы на красноармейской 11, до того как его отдали под школу? какое перваночальное значение было у этого здания?
12-окт-2012 03:29 pm
Насколько мне известно, общепринятой является версия, што теперешнее здание (без позднейшей задней части) было спроектировано и построено изначально под школу, по карайней мере так следует из справочников по арх. памятникам Минска. Вероятно построено в рамках программы новой застройки ул. Кирова, вместе с возведённым в тот же период Домом Пионеров и комплексом библиотеки. Если там были (скорее всего) прежние постройки, то их фунаменты находятся, наиболее вероятно, под клумбами перед школой.
14-ноя-2012 08:51 pm
Смотрели сегодня "Минск и минчане"? Большой сюжет про 4-ю школу с прозрачным намеком на Ваши посты.
Если что, повтор в субботу в 10.25 по СТВ.
16-ноя-2012 02:03 pm
Спасибо, нет, я теперь на удалении от СТВ, и в эту субботу тоже, жаль. Но приятно, если, вот ведь не прошло и 2 лет :) как сведения из моих постов уже пошли в массы :)
This page was loaded ноя 15 2018, 6:18 am GMT.